Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтву Расіі прапануюць адмовіцца ад фінансаваньня беларускай АЭС

  • БелаПАН

Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва АЭС

Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва АЭС

Удзельнікі канфэрэнцыі, якая прайшла 1 чэрвеня ў Cейме Літвы, прапанавалі кіраўніцтву Расеі адмовіцца ад фінансаваньня будаўніцтва беларускай АЭС.

Пра гэта паведаміў БелаПАН удзельнік канфэрэнцыі, старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Саюз-Чарнобыль Беларусь" (Украіна) Аляксандр Ваўчанін.

Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч падтрымаў ідэю будаўніцтва АЭС пры адной умове — гарантаванай адмове ад выкарыстаньня адпрацаванага ядзернага паліва ў ваенных мэтах.

Кандыдат тэхнічных навук Юрый Варонежцаў выступіў супраць узьвядзеньня АЭС. Сваю пазыцыю ён матываваў тым, што ў выпадку аварыі на станцыі ўзьнікне пагроза радыяцыйнага забруджваньня Вільні і насельніцтва горада давядзецца адсяляць. Вучоны мяркуе, што для вырашэньня энэргетычных праблем у Беларусі трэба шырэй выкарыстоўваць нетрадыцыйныя крыніцы энэргіі.

Ваўчанін у сваім выступе зьвярнуў увагу на адмену ў Беларусі па ініцыятыве першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч сацыяльных гарантый для ўдзельнікаў ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ваўчанін зьвярнуўся да дэпутатаў Сэйму з прапановай зарэгістраваць у Літве аб'яднаньне беларускіх ліквідатараў "Саюз-Чарнобыль Беларусь".

У рэзалюцыі канфэрэнцыі адзначаецца, што МАГАТЭ павінна забясьпечыць сацыяльныя гарантыі ліквідатарам аварый на АЭС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG