Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: галасаваньне аб урадзе Кана


Наота Кан
Наота Кан
У парлямэнце Японіі сёньня, як чакаецца, правядуць галасаваньне аб вотуме недаверу прэм’ер-міністру Наота Кану.

Напярэдадні тры апазыцыйныя партыі – Лібэральна-дэмакратычная, “Камэйта” і “Ўставай, Японія” – унесьлі ў парадак дня ніжняй палаты парлямэнту пытаньне аб вотуме недаверу ўраду.

Апазыцыя вінаваціць урад Наота Кана ў маруднасьці пры ліквідацыі наступстваў землятрусу 11 сакавіка і аварыі на атамнай электрастанцыі “Фукусіма-Даіці”.

У выніку стыхійнага бедзтва загінулі больш як 15200 людзей, восем з паловаю тысяч чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.
XS
SM
MD
LG