Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арсэнал: ЗША паперадзе Расеі


ЗША апярэджваюць Расею паводле колькасьці балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня і ядзерных боегаловак. Пра гэта гаворыцца ў даведцы, распаўсюджанай напярэдадні Дзярждэпартамэнтам ЗША.

Паводле дакумэнту, у распараджэньні Злучаных Штатаў 882 міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты, ракеты на падводных лодках і цяжкія бамбавікі. У Расеі такіх відаў узбраеньня – 521.

Згодна з новым дагаворам аб стратэгічных наступальных узбраеньнях, падпісаным паміж ЗША і Расеяй у красавіку летась, краіны павінны скараціць колькасьць ядзерных боегаловак да 1550 адзінак, колькасьць міжкантынэнтальных ракет мае быць абмежаваная 700 адзінкамі.
XS
SM
MD
LG