Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія: Сэйм выбірае прэзыдэнта


Сэйм Латвіі абірае сёньня прэзыдэнта краіны. На пасаду прэтэндуюць цяперашні галава дзяржавы Валдыс Затлерс і дэпутат Сэйму Андрыс Бэрзыньш.

Для перамогі кандыдат павінен запамагчыся падтрымкаю ня менш як 51 дэпутата з сотні. У тым разе, калі гэта нікому ня ўдасца, будзе прызначаны новы тур галасаваньня.

28 траўня цяперашні прэзыдэнт Латвіі Затлерс абвясьціў пра пачатак працэдуры роспуску Сэйму – у сувязі з карупцыйным скандалам.
XS
SM
MD
LG