Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: абодва бакі ў Лібіі вінаватыя


Камісія Рады ААН у пытаньнях правоў чалавека заявіла, што абодва бакі канфлікту ў Лібіі вінаватыя ў ваенных злачынствах.

У абнародаванай напярэдадні ў Жэнэве справаздачы камісіі гаворыцца, што сьведчаньняў такіх злачынстваў з боку паўстанцаў няшмат, аднак яны ёсьць.

Рада ААН у пытаньнях правоў чалавека разгледзіць справаздачу 6 чэрвеня.

Памянёная камісія была створаная ў лютым – пасьля таго, як у Лібіі пачаліся напады вайскоўцаў, адданых рэжыму Муамара Кадафі, на цывільнае жыхарства.
XS
SM
MD
LG