Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя абагнала Беларусь па неплацежаздольнасьці


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла рэйтынг Грэцыі ў замежнай і мясцовай валютах адразу на некалькі прыступак – з "B1" да "Caa1", абвясьціўшы нэгатыўны прагноз надалей.

Кампанія тлумачыць гэты крок сумневамі ў тым, што Афіны здолеюць стабілізаваць сытуацыю зь дзяржаўнай запазычанасьцю без рэструктурызацыі (адтэрмінаваньня выплатаў па крэдытах).

У сакавіку Moody's зьнізіла рэйтынг Беларусі, які, як і ў Грэцыі быў "B1". У адрозьненьне ад Афінаў, рэйтынг панізіўся толькі на адну прыступку – да ўзроўню "B2", але таксама з нэгатыўным прагнозам.
XS
SM
MD
LG