Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: вызваленыя сотні палітвязьняў


Пратэсты ў горадзе Кафранбэл, 31 траўня, 2011

Пратэсты ў горадзе Кафранбэл, 31 траўня, 2011

Сырыйскія праваабаронцы паведамілі, што ў сераду былі вызваленыя больш за 500 палітычных зьняволеных.

Паведамляецца, што сярод іх – многа ўдзельнікаў антыўрадавых выcтупаў.

Мяркуецца, што пад дзеяньне амністыі, абвешчанай нядаўна Дамаскам, могуць патрапіць каля дзесяці тысяч палітвязьняў.

Паводле праваабаронцаў, у часе антыўрадавых выступаў у краіне, якія пачаліся ў сакавіку, загінулі каля 1 100 дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG