Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 чэрвеня



ЦЁПЛА, АЛЕ З НАВАЛЬНІЦАМІ...

...у некаторых раёнах град. Тэмпэратура: 24 — 32 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

А 18.00 у Менску ў актавай залі філялягічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту адбудуцца швэдзка-беларускія літаратурныя чытаньні. Уваход вольны.

У той жа час на менскім стадыёне «Дынама» пачнецца афіцыйная перадматчавая трэніроўка футбольнай зборнай Францыі, якая мае быць адкрытая для наведнікаў першыя 15 хвілін.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

У Маскве пачнецца экспэртная нарада прадстаўнікоў дзяржаваў СНД па разглядзе праекту бюджэту органаў СНД на 2012 год.

Кіраўнікі шэрагу краінаў возьмуць удзел у сьвяткаваньні 150-годзьдзя аб'яднаньня Італіі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1740 нарадзіўся Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, ад якога пайшоў тэрмін "садызм" (пам. 1814).

У 1924 Кангрэс ЗША прызнаў грамадзянства ўсім амэрыканскім індзейцам.

У 1905 нарадзіўся Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік і эміграцыйны дзеяч (пам. 1975).

У 1955 годзе быў заснаваны касмадром Байканур.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Дзень абвяшчэньня Рэспублікі Італія. На рэфэрэндуме 2 чэрвеня 1946 італьянцы выказаліся за скасаваньне манархіі і ўстанаўленьне рэспублікі.


МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды: Саўка ды Грышка. Насустрач выбарам


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Добра абыходзьцеся зь зямлёй, бо гэта ня спадчына, атрыманая ад вашых продкаў, а пазыка, атрыманая ад вашых нашчадкаў.
Выслоўе амэрыканскіх індзейцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG