Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч і Рымашэўскі сустрэліся з намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Экс-кандыдаты ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Віталь Рымашэўскі і Аляксей Міхалевіч сустрэліся ў Празе зь першым намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі Іржы Шнайдэрам і віцэ-прэзыдэнтам сэнату Чэскай Рэспублікі Пятром Пітгартам. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Паводле Аляксея Міхалевіча, на сустрэчы гаворка ішла пра выкарыстаньне міжнародных мэханізмаў узьдзеяньня на беларускія ўлады з мэтай вызваленьня палітзьняволеных.

Сустрэча прайшла ў межах цыклю прэс-канфэрэнцый, прысьвечаных судам і прысудам удзельнікам акцыі 19 сьнежня ў Менску. Арганізатарам імпрэзаў выступіла Бюро салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю (Варшава, Польшча).

Цыкль прэсавых канфэрэнцый стартаваў 30 траўня ў Варшаве. У першай бралі ўдзел праваабаронца Алена Танкачова, жонка асуджанага на 4 гады Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак, а таксама двое фігурантаў справы — Наста Палажанка і Андрэй Дзьмітрыеў.

У двух наступных прэсавых канфэрэнцыях, якія прайшлі 31 траўня ў Празе і 1 чэрвеня ў Брусэлі, бралі ўдзел Рымашэўскі і Міхалевіч.

Міхалевіч: «Журналістаў на прэс-канфэрэнцыях больш за ўсё цікавіла, што ў сапраўднасьці адбываецца ў Беларусі, іх усхвалявалі пытаньні адсутнасьці ў грамадзтве інфармацыі пра гэта».
XS
SM
MD
LG