Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер Беларусь праводзіць дзяржаўную працэдуру для ўступленьня ў Балёнскі працэс, пасьля якой павінен быць падпісаны адмысловы дакумэнт, паведаміў першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Жук.

«У нашай краіне ёсьць усе ўмовы для таго, каб нам дазволілі ўступленьне: у нас двухступеневая вышэйшая адукацыя, мы актыўна распрацоўваем і да 2012 году завершым стварэньне дадатку да дыплёму эўрапейскага ўзору, у краіне таксама створана якасная сыстэма вышэйшай адукацыі, якая пацьвярджаецца атрыманьнем ВНУ сэртыфікатаў якасьці», — патлумачыў Аляксандар Жук.

На думку Аляксандра Жука, уступленьне ў Балёнскі працэс дапаможа Беларусі прыцягнуць у краіну яшчэ больш замежных студэнтаў. Цяпер у Беларусі вышэйшую адукацыю атрымліваюць 10 тысяч замежнікаў з 70 краінаў сьвету, паведамляе БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG