Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы лепш за іншых ставяцца да Беларусі і Нямеччыны


Тры чвэрці расейцаў (74%) выказваюцца за ўмацаваньне і пашырэньне сувязяў РФ з Захадам, толькі 18% заклікаюць трымаць дыстанцыю, перадае Інтэрфакс са спасылкай на «Левада-Цэнтар».

На просьбу сацыёлягаў назваць 5 найбольш блізкіх і прыязных Расеі краінаў рэспандэнты на першым месцы пазначылі Беларусь (35%), Казахстан (33%), Украіну (21%), Нямеччыну (20%) і Кітай (18%).

У пяцёрку несяброўскіх і варожа настроеных да Расеі краінаў, згодна з адказамі апытаных, увайшлі Грузія (50%), Латвія (35%), Літва (34%), ЗША (33%) і Эстонія (30%).

Падчас апытаньня, якое праводзілася ў сярэдзіне траўня ў 130 населеных пунктах 45 рэгіёнаў з удзелам 1600 чалавек, 75% рэспандэнтаў заявілі, што ў цэлым станоўча ставяцца да Беларусі (17% — дрэнна), дзьве траціны сказалі так пра Ўкраіну (27% — дрэнна).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG