Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску рыхтуюць пікет за адстаўку ўраду


Аляксандар Кузьняцоў
Аляксандар Кузьняцоў
Прадстаўнік віцебскага моладзевага руху «Вольны шлях» Аляксандар Кузьняцоў падаў у Кастрычніцкую раённую адміністрацыю заяўку на правядзеньне пікету, мэта якога — пратэст супраць абясцэньваньня беларускіх грошай, падвышэньня цэнаў ды патрабаваньне адстаўкі ўраду, які ня можа вывесьці Беларусь з крызіснага стану.

Пікет арганізатары хочуць зладзіць 16 чэрвеня каля Летняга амфітэатру. Гэтае месца не ўваходзіць у пералік вызначаных гарвыканкамам пляцовак для правядзеньня масавых акцый.

«Але ў іншым месцы праводзіць такі пікет ня мае сэнсу. Тут, у самым цэнтры Віцебску, заўжды шмат мінакоў. І мы хочам, каб людзі, незадаволеныя цяперашнім эканамічным становішчам, пераканаліся, што ў іх шмат аднадумцаў, і не баяліся адкрыта гаварыць пра неабходнасьць пераменаў у краіне», — кажа Аляксандар Кузьняцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG