Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч: Беларусь хоча ад МВФ да 8 мільярдаў


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

"Ацэньваем памер падтрымкі ад 3,5 млрд. да 8 млрд. даляраў ЗША", — заявіў кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч. Плянуецца, што праграма будзе разьлічаная на 3—5 гадоў.

Гаворачы пра ўмовы крэдыту, Мясьніковіч паведаміў: "Цана грошай у 2 разы ніжэйшая, чым цана стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС".

"Я сустракаўся з кіраўніком прадстаўніцтва МВФ у Беларусі. Мы дзьве гадзіны абмяркоўвалі пытаньні. Місія, якая цяпер у нас працуе, прыехала з мэтай маніторынгу выкананьня тых рэкамендацыяў, якія былі дадзеныя мінулай місіяй. Але мы вырашылі сумясьціць працу гэтай місіі з разглядам падыходаў па фармаваньні чарговай праграмы супрацоўніцтва з фондам", — цытуе Інтэрфакс Мясьніковіча.

Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31 траўня зьвярнуліся ў Міжнародны валютны фонд па стабілізацыйны крэдыт.
XS
SM
MD
LG