Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА працягнуў апэрацыю ў Лібіі на 90 дзён


НАТА сёньня афіцыйна падоўжыў сваю апэрацыю ў Лібіі яшчэ на 90 дзён. У заяве генэральнага сакратара НАТА Андэрса Фога Расмусэна гаворыцца, што арганізацыя мае намер "давесьці справу да канца ».

Міжнародныя сілы пад камандаваньнем НАТА пачалі паветраныя удары па сілах лівійскага лідэра Муамара Кадафі ў сакавіку - выконваючы рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН аб абароне мірнага насельніцтва. Нягледзячы на падтрымку з паветра, паўстанцам ў Лібіі пакуль не ўдаецца перамагчы. Лібійскія ўлады заяўляюць аб вялікіх стратах сярод мірнага насельніцтва ў выніку бамбаваньняў НАТА.
XS
SM
MD
LG