Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Бразыліі адкрываецца ў Менску


Часовым павераным у справах Бразыліі ў Беларусі ад 1 чэрвеня прызначаны Жазэ Эдуарда Жыраўду, вядзецца падрыхтоўка да адкрыцьця ў Менску амбасады гэтай краіны ў Беларусі.

"У ходзе візыту Жыраўду ў Менск адбыліся перамовы ў МЗС Беларусі, падчас якіх абмеркаваныя мерапрыемствы, зьвязаныя з маючым адбыцца адкрыцьцём амбасады Бразыліі", — паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе MЗС Беларусі.

Па выніках 2010 году таваразварот паміж Бразыліяй і Беларусьсю склаў 862,6 мільёна даляраў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG