Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай прыбыў у Італію


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прыбыў сёньня ў Італію з аднадзённым візытам.

У ходзе яго перамоваў з прэм'ер-міністрам Італіі Сільвіё Бэрлюсконі будзе абмяркоўвацца ўмацаваньне сувязяў паміж дзьвюма дзяржавамі. Напярэдадні Хамід Карзай выступіў з жорсткай крытыкай апэрацый НАТА ў Аўганістане, якія неаднаразова прыводзілі да гібелі цывільнага. Аўганскі прэзыдэнт заявіў, што калі гэтыя апэрацыі ня спыняцца, сілы НАТА ў Аўганістане рызыкуюць ператварыцца ў акупацыйныя войскі.
XS
SM
MD
LG