Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Ірану аб'явіў незаконным рашэньне прэзыдэнта


Парлямэнт Ірану абвясьціў сёньня незаконным рашэньне прэзыдэнта краіны Махмуда Ахмадзінежада прызначыць самога сябе часова адказным за працу міністэрства нафты. Заканадаўцы накіравалі ў судовыя органы адпаведную справаздачу.

У траўні Ахмадзінежад абвясьціў, што бярэ нафтавай сэктар, кіраўніцтва якім павінна неўзабаве перайсьці да міністэрства энэргетыкі, пад уласны кантроль. На наступны дзень міністар па справах нафты Масуд Мірказемі быў звольнены.

Плян Ахмадзінежада па скарачэньні кабінэта міністраў сустрэў жорсткую крытыку з боку парлямэнтарыяў. Раней прэзыдэнт Ірана быў уцягнуты ў канфлікт з духоўнымі лідэрамі краіны. Незадаволенасьць духавенства выклікалі найбліжэйшыя памочнікі прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG