Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрадэпутаты будуць пісаць лісты вязьням Плошчы


Дэпутат Эўрапарлямэнту Крысьціна Оюланд

Дэпутат Эўрапарлямэнту Крысьціна Оюланд

Дэпутаты Эўрапарлямэнту дашлюць паштоўкі ў месцы пазбаўленьня волі і папярэдняга зьняволеньня, дзе ўтрымліваюцца ўдзельнікі Плошчы.

"Гэтая кампанія, нягледзячы на сымбалічны характар, — знак нашай заклапочанасьці сытуацыяй у Беларусі", — патлумачыла Інтэрфаксу былая міністар замежных спраў Эстоніі, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Крысьціна Оюланд.

Оюланд, якая апякуецца гэтай кампаніяй, заявіла: паштоўкі — сыгнал "беларускім палітычным зьняволеным і іх сем'ям, што мы не забыліся пра іх і салідарныя зь імі".

"Гэта таксама знак беларускім уладам: яны павінны разумець, што мы пільна назіраем за тым, што адбываецца ў краіне", — удакладніла яна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG