Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыну Коктыш уганаравалі прэміяй фонду "Цайт"


Марына Коктыш
Марына Коктыш
Намесьніца галоўнага рэдактара газэты "Народная воля" стала ляўрэаткай міжнароднай прэміі імя Герда Буцэрыюса "Маладая прэса Ўсходняй Эўропы — 2009" (прэміі фонду "Цайт").

Журналістка атрымала запрашэньне на ўрачыстую цырымонію ўручэньня, што пройдзе 15 чэрвеня ў Нобэлеўскім інстытуце ў Осла (Нарвэгія).

Прэмія "Маладая прэса Ўсходняй Эўропы" была заснаваная ў 1999 годзе нямецкім фондам "Zeit". У апошнія гады да арганізатараў конкурсу далучыўся таксама нарвэскі фонд "Свабоднае слова". Ляўрэатамі ўзнагароды могуць стаць як сродкі масавай інфармацыі, так і асобныя журналісты зь Беларусі, Украіны, Грузіі, Расеі і паўднёвага Каўказу, якія выступаюць у падтрымку свабоды прэсы, свабоды слова і лібэральнай грамадзянскай супольнасьці. Ад кожнай краіны журы штогод абірае аднаго або некалькіх ляўрэатаў, паведамляе БАЖ.

У папярэднія гады прэмію "Цайт" зь беларускіх СМІ атрымлівалі:

  • "Борисовские новости"
  • "Новы час"
  • "Газета Слонімская"
  • "Ежедневник"
  • БелаПАН
  • "Белорусская деловая газета"
  • "Салідарнасьць"
  • "Белорусский рынок"
  • "Народная воля"
  • "Свободные новости"
  • "Наша Ніва"
  • "Брестский курьер"
  • "Витебский курьер-М"
  • "Intex-press"
  • "CDmag"
  • Сьвятлана Калінкіна
  • Мікола Маркевіч
  • Ася Трацюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG