Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч прапанаваў Багданкевічу супрацоўніцтва. Той адмовіўся


Станіслаў Багданкевіч

Станіслаў Багданкевіч

Кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з былым кіраўніком Нацыянальнага банку Беларусі Станіславам Багданкевічам. Мясьніковіч прасіў у Багданкевіча кансультацыяў і ідэяў, як выйсьці з крызісу.

Мясьніковіч прапанаваў супрацоўніцтва на афіцыйнай аснове. Аднак Багданкевіч адмовіўся. Былы кіраўнік спаслаўся на тое, што ёсьць маладзейшыя адмыслоўцы, і прапанаваў прыцягваць іх.

Багданкевіч таксама даў некалькі парадаў, які вывесьці эканоміку з крызісу:

  • Вызначыць курс беларускага рубля для гандлю на валютнай біржы;
  • Зьвярнуцца ў МВФ па крэдыт у 8 мільярдаў даляраў;
  • Спыніць палітычныя рэпрэсіі і ціск на СМІ;
  • Распрацаваць праграму рэформаў;
  • Дамагацца наўпроставых замежных інвэстыцыяў, а для гэтага — стварыць станоўчы імідж краіны.

У сваю чаргу, прэм'ер-міністар распавёў Багданкевічу пра працу ўраду.

У размове з журналістамі былы кіраўнік Нацбанку выказаў сваё меркаваньне: гэтыя дзеяньні ўраду не прадугледжваюць кардынальных захадаў.

Багданкевіч таксама перадаў Мясьніковічу праграму эканоміі.

Да канца тыдня Аб’яднаная грамадзянская партыя перадасьць ураду і прафсаюзам паўнейшую праграму дзеяньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG