Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 10 гадоў колькасьць дзяцей у Беларусі зьнізілася амаль на траціну


За апошнія 10 гадоў колькасьць дзяцей у Беларусі зьнізілася амаль на траціну.

На пачатак 2011 года колькасьць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў склала 1 737 400 чалавек, паведамляе БелаПАН.

У параўнаньні з 2000 годам колькасьць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў па Беларусі паменшылася на 27,4%, а ў сельскай мясцовасьці – на 37%.

Зьнізілася колькасьць дзяцей, якія нарадзіліся па-за афіцыйным шлюбам. У 2005 годзе такіх дзяцей было 24,2%, у 2010-м – 19,6%.

Памяншаецца колькасьць дзяцей, народжаных маці ва ўзросьце да 18 гадоў. У 2000 годзе непаўналетнімі маці было народжана 2 120 дзяцей. У 2010-м –1 195 дзяцей.

Штогод у Беларусі выяўляецца больш за тры тысячы дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. На студзень 2011 года ў краіне налічвалася 34 678 сірот і дзяцей без апекі бацькоў. Зь іх каля 19% выхоўваюцца ў дзіцячых інтэрнатных установах.

Графік. Колькасьць дзяцей на травень 2011 года

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.

У 1959 годзе ААН прыняла Дэклярацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе Генэральная асамблея ААН зацьвердзіла Канвэнцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG