Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амністыя ў Сірыі


Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад падпісаў указ аб усеагульнай амністыі, якая ўключае палітычных зьняволеных. Аднак апазыцыя назвала гэта імкненьнем рэжыму зацягнуць час. Сірыйскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што амністыя будзе ахопліваць усе палітычныя рухі, у тым ліку забароненае "Мусульманскае брацтва". Указ быў прыняты на фоне жорсткага падаўленьня сіламі бясьпекі пратэстаў супраць рэжыму Асада. Праваабарончыя арганізацыі сьцьвярджаць, што больш за 1100 чалавек былі забітыя ад пачатку пратэстаў два месяцы таму. Пакуль не зразумела, ці будзе амністыя прымяняцца да тых дзесяці тысяч чалавек, што былі арыштаваныя пасьля пачатку пратэстаў.
XS
SM
MD
LG