Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія недаацаніла пагрозу цунамі


Улады Японіі недаацэньвалі пагрозу цунамі для сваіх ядзерных аб'ектаў. Да такой высновы прыйшлі экспэрты Міжнароднага Агенцтва ААН па атамнай энэргіі, прааналізаваўшы захады бясьпекі, што прадпрымаліся на японскіх ядзерных аб'ектах да 11 сакавіка 2011, калі выкліканае магутным землятрусам цунамі прывяло да аварыі на АЭС Фукусіма -- самай сур'ёзнай ядзернай катастрофе з часоў Чарнобыля .

Сёньня даклад МАГАТЭ быў перададзены ўраду Японіі. Сярод яго аўтараў - спэцыялісты па ядзернай бясьпецы з Францыі, Расіі, Кітая і ЗША. Афіцыйная прэзэнтацыя дакладу пройдзе ў канцы чэрвеня ў Вене, дзе разьмяшчаецца штаб-кватэра МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG