Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналітыкі прагназуюць падзеньне даляра


Аналітыкі Erste Group прагназуюць падзеньня даляра ў адносінах да эўра, паведаміла агенцтва УНІАН. Прычынай называюць пэсымістычныя настроі рынку, пад ціскам якіх знаходзіцца даляр.

Як адзначаюць аналітыкі, у апошнія тыдні курс эўра працягвае падаць у адносінах да даляру, аднак больш павольна, чым раней. Ціск на эўра выкліканы запатрабаванасьцю Грэцыі ў інвэстыцыях, занадта вялікіх перадвыбарчых выдатках кіруючай партыі Гішпаніі і прагнозамі зьмяншэньня рэйтынгу Бэльгіі і Італіі. Аднак аналітыкі прагназуюць, што адразу пасьля стабілізацыі фінансавай сытуацыі ў Грэцыі (пытаньне падтрымкі Грэцыі будзе разглядацца 15 чэрвеня на сустрэчы міністраў фінансаў ЭЗ) – эўра ўпэўнена адновіць свае пазыцыі.

Тым ня менш, ні эўра, ні даляр ні працэнтныя стаўкі пакуль не дасягнуць красавіцкага ўзроўню, мяркуюць аналітыкі. Да таго ж, пакуль што ЗША прыпынілі да жніўня перамовы ў справе падвышэньня ліміту запазычанасьці для дзяржаўнага сэктару, а непрыняцьце рашэньня ў жніўні можа прывесьці да дэфолту. Хаця такі сцэнар выглядае малаверагодным, рызыка падзеньня даляра ЗША існуе. Зрэшты, на думку аналітыкаў, у сярэднетэрміновай пэрспэктыве амэрыканская валюта можа ўмацавацца – на фоне павелічэньня рынкавай рызыкі у сувязі з абвастрэньнем праблемаў дзяржаўнай запазычанасьці ў эўразоне.
XS
SM
MD
LG