Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеяньні спэцслужбаў ЗША будзе расьследаваць адмысловая камісія


Прэм'ер-міністар Пакістану Юзуф Раза Гелані распарадзіўся стварыць незалежную камісію ў справе расьследаваньня абставінаў апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў, у выніку якой быў забіты лідэр «Аль-Каіды» Усама бін Лядэн.

Камісію, у складзе якой пяць чалавек, узначаліць генэральны пракурор Пакістану Джавед Ікбал. Раней да стварэньня камісіі заклікаў парлямэнт краіны. Дэпутаты запатрабавалі высьветліць, як бін Лядэн мог жыць у Пакістане, застаючыся незаўважаным паліцыянтамі і вайскоўцамі. Яны таксама лічаць неабходным выявіць, чаму замежныя спэцслужбы правялі апэрацыю без інфармаваньня аб ёй Пакістану.
XS
SM
MD
LG