Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мубарак ня можа быць пераведзены ў турму па стану здароўя


Хасьні Мубарак

Хасьні Мубарак

Дзяржаўны пракурор Эгіпту заявіў, што стан здароўя экс-прэзыдэнта краіны Хасьні Мубарака не дазваляе перавесьці яго ў турмы са шпіталю ў Шарм-аш-Шэйхе.

Паводле пракурора, Мубарак пэрыядычна губляе прытомнасьць з прычыны нізкага ціску. У заяве падкрэсьліваецца, што экс-прэзыдэнт вельмі слабы.

83-гадовы Мубарак знаходзіцца ў шпіталі з 13 красавіка – пасьля сардэчнага прыступу, які здарыўся на сустрэчы са сьледчым. Допыт тычыўся гібелі мірных дэманстрантаў пры разгоне антыўрадавых выступаў, у выніку якіх Мубарак быў вымушаны падаць у адстаўку. Экс-прэзыдэнта таксама абвінавачваюць у карупцыі.
XS
SM
MD
LG