Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падазраваным ў тэрактах 11 верасьня 2001 г. выстаўленыя абвінавачваньні


У ЗША падазраваным ў удзеле ў тэрарыстычных актах 11 верасьня 2001 г. у Нью-Ёрку і Вашынгтоне Халіду Шэйху Мухамэду і яшчэ чацьвярым асобам ізноў выстаўленыя абвінавачваньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці і забойстве. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні міністэрства абароны ЗША.

Раней ім было выстаўлена абвінавачваньне ў сувязі з датычнасьцю да тэрактаў 11 верасьня. Аднак у 2009 годзе абвінавачваньні зь іх былі зьнятыя – пасьля таго, як адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы паспрабавала перадаць іх грамадзянскаму суду.

Усе пяцёры ўтрымліваеюцца на амэрыканскай вайсковай турме на базе Гуантанама.
XS
SM
MD
LG