Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія вычышчае савецкае мінулае


Георгі Тартладзэ

Георгі Тартладзэ

Парлямэнт Грузіі ўхваліў у аўторак закон пад назвай "Хартыя свабоды", які прадугледжвае стварэньне адмысловай камісіі пад кіраўніцтвам МУС краіны, якая будзе вывучаць наяўнасьць савецкай сымболікі ў тапаграфічных назвах і архітэктурных аб'ектах, і ўхваляць рашэньні пра іх замену і дэмантаж.

"Наш народ чакаў ухваленьня гэтага закону 20 гадоў, і я ганаруся, што гэты парлямэнт ухваліў яго", – сказаў на пасяджэньні парлямэнту ініцыятар закону, дэпутат Георгі Тартладзэ.

Закон таксама забараняе былым супрацоўнікам КДБ ці партыйным босам займаць кіроўныя пасады ў грузінскім урадзе.
XS
SM
MD
LG