Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя: ўсеагульная амністыя


Пахаваньне 13-гадовага апазыцыянэра, забітага падчас пратэстаў

Пахаваньне 13-гадовага апазыцыянэра, забітага падчас пратэстаў

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад абвясьціў у аўторак аб усеагульнай амністыі, якая распаўсюджваецца на палітзьняволеных і членаў забароненай у краіне партыі "Браты-мусульмане".

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва SANA, паводле якога, амністыі могуць падлягаць усе, чые справы былі адкрытыя да 31 траўня 2011 году. Група апазыцыйных актывістаў Сырыі заявіла на паседжаньні ў турэцкім горадзе Анталія, што адной амністыі недастаткова, і што яны па-ранейшаму будуць дамагацца адстаўкі Асада.

Паводле праваабаронцаў, ад пачатку антыўрадавых выступаў у Сырыі ў сярэдзіне траўня забітыя болей за тысячу чалавек, каля дзесяці тысяч былі арыштаваныя.
XS
SM
MD
LG