Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўроцлаве адкрылася выстава беларускай культуры


Мастак Алесь Марачкін і кіраўнік уроцлаўскай фундацыі «За вашу й нашу вольнасьць» Мікалай Іваноў.

Мастак Алесь Марачкін і кіраўнік уроцлаўскай фундацыі «За вашу й нашу вольнасьць» Мікалай Іваноў.

31 траўня ў польскім Уроцлаве ў пасажы «Ossolineum» на галоўнай гарадзкой плошчы Рынак адбылося адкрыцьцё Дзён беларускай культуры. Доўжацца яны будуць да 5 чэрвеня. Іх арганізатарамі выступіла польская фундацыя «За вашу й нашу вольнасьць», а таксама мясцовы ўрад Уроцлава. Ініцыявалі правядзеньне Дзён беларускія студэнты, якія вымушаныя вучыцца па-за межамі Беларусі.

Дні распачаліся адкрыцьцём выставы сучаснага жывапісу Беларусі.

«На адкрыцьцё выставы прышлі больш за сто чалавек. Выступіў з прамовай мастак Алесь Марачкін і кіраўнік фундацыі Мікалай Іваноў. На адкрыцьці быў Аляксандар Мілінкевіч.

У межах Дзён пройдуць канцэрты й вечары салідарнасьці. Будзе паказаны спэктакль «Правінцыя» гарадзенскага тэатру. Да жалю ня здолелі выехаць зь Беларусі запрошаныя акторы Купалаўскага тэатру. Яны меліся паказаць пастаноўку «Пінская шляхта».

Адзін з арганізатараў Дзён беларускай культуры Арцём Дубскі: «Мушу адзначыць, што цікаваць да нашых мерапрыемстваў у палякаў вялікая. Заля, дзе разгарнулася выстава, была поўнай людзей».

24 траўня ля гарадзкой Ратушы Уроцлава арганізатары Дзён разгарнулі фотавыставу «Вольнасьць па-беларуску». Яна была прысьвечана прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі 2006 і 2011 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG