Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забаранілі прэзэнтацыю кнігі Ўладзімера Мацкевіча


Уладзімер Мацкевіч

Уладзімер Мацкевіч

31 траўня а 18-й гадзіне ў фальварку «Добрыя мысьлі», што на вуліцы Магілёўскай, 12, павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Мацкевіча «Ня думайце пра рыжага і сьляпога качканоса».

Гэтая кніга асаблівая тым, што яна задумвалася і выдавалася без удзелу яе аўтара — як падарунак Мацкевічу на дзень народзінаў (14 траўня яму споўнілася 55 гадоў).

Яна была падрыхтавана і выдадзена пры дапамозе і падтрымцы шырокага кола людзей, якім блізкія і важныя ідэі, тэксты і справы Ўладзімера Мацкевіча. Меркавалася, што ў прэзэнтацыі возьмуць удзел вучні, сябры, калегі беларускага філёзафа і мэтадоляга: Валянцін Акудовіч, Алег Хаменка, Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Павал Баркоўскі, Улад Вялічка, Ірына Сухій, Андрэй Аляксандраў, Андрэй Каравайка ды іншыя.

Калегі загадзя, за некалькі дзён, арандавалі кавярню, заплацілі задатак. За 20 хвілін да прэзэнтацыі супрацоўнікі фальварку «Добрыя мысьлі» папрасілі прабачэньня і сказалі, што ім патэлефанавалі зь Менгарвыканкаму і паведамілі, што прэзэнтацыя гэтай кнігі непажаданая.

Прэзэнтацыю ў тэрміновым парадку перанесьлі ў офіс «Агенцтва гуманітарных тэхналёгій».

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG