Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка выступае супраць «Баржомі» і крэвэтак зь Беларусі


Генадзь Анішчанка
Генадзь Анішчанка
Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка незадаволены тым, што санітарныя ўлады Беларусі не перашкаджаюць ўвозу ў РФ кантрафактнай грузінскай мінэральнай вады "Баржомі", а таксама рыбнай прадукцыі зь Беларусі зь перавышаным утрыманьнем глазуры (лёду).

"Мы занепакоеныя тым, што нашы беларускія калегі не выконваюць абавязацельстваў, узятых у рамках Мытнага саюзу", -- заявіў Г.Анішчанка "Інтэрфаксу" ў аўторак.

У прыватнасьці, паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду, санітарная служба Беларусі "не выканала ўмоваў, якія прадухілілі б паступленьне на тэрыторыю РФ кантрафактнага "Баржомі".

Разам з тым "мы з павагай ставімся да сувэрэнных правоў Беларусі, і не замахваемся на абарот гэтых тавараў на беларускай тэрыторыі", сказаў Г.Анішчанка.

Ён таксама заявіў, што Менск не пайшоў насустрач Маскве і ня стаў уносіць зьмены ў нарматыўную базу, якія прадухілілі б увоз грузінскага "Баржомі" зь Беларусі ў Расею.

У Расеі дзейнічае забарона на ўвоз мінэральнай вады і віна з Грузіі. Яго ўвялі з-за прэтэнзіяў да якасьці.

Акрамя таго, Г.Анішчанка заявіў, што яго турбуе невыкананьне беларускімі пастаўшчыкамі патрабаваньняў да зьместу глазуры ў рыбнай прадукцыі і крэвэтках.

"Наша нацыянальнае рашэньне па глазуры было прынятае для таго, каб павысіць якасьць, каб прадухіліць увоз няякаснай прадукцыі з Кітаю і Паўднёва-Усходняй Азіі. Беларускі бок робіць спробы ануляваць наша нацыянальнае заканадаўства па адсотках зьместу глазуры ў філе рыбы і крэвэтках. І гэта робіць "найбуйнейшая марская дзяржава" -- Беларусь", -- сказаў Г.Анішчанка.

"Відавочна ангажаваная пазыцыя санітарных службаў Беларусі спрыяе асобным нядобрасумленным вытворцам. Мы пакідаем за сабой права прыняць асымэтрычныя меры", -- заявіў Г.Анішчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG