Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўскі спэцназ — газам супраць пяцігадовага


Сутычкі міліцыі з фанатамі на матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў Смаргоні (архіўнае фота)

Сутычкі міліцыі з фанатамі на матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў Смаргоні (архіўнае фота)



На футбольным матчы ў Бабруйску «Белшына» — «Дынама» (Менск) 27 траўня пасьля забітага голу дынамаўцы падбеглі да трыбуны сваіх заўзятараў, пасьля чаго АМАПаўцы пачалі адганяць людзей. Адзін са спэцназаўцаў ужыў сьлезацечны газ, які трапіў у тым ліку і на пяцігадовага хлопчыка. Пасьля гэтага фанаты пачалі скандаваць «Ненавідзім рэжым». Спартовае інтэрнэт-выданьне goals.by высьветліла падрабязнасьці здарэньня.

Бацька пацярпелага хлопчыка: «Пасьпеў затуліць сына»

Юрый вось ужо 12 гадоў актыўна падтрымлівае мінскае «Дынама» — і дома, і на выязных матчах. Апошнія два-тры гады ён бярэ з сабой на стадыён сына. Дакладней, браў.

«Калі наша каманда забіла трэці гол, натуральна, усе пачалі сьвяткаваць посьпех. Некаторыя фанаты трохі падбеглі насустрач футбалістам, пакінуўшы трыбуну. Хоць на поле ніхто не пабег, і нават думак такіх не было. Але адзін амапавец, нічога не тлумачачы, з крыкам «Стаяць, сукі!» стаў паліваць усіх газам.
У гэты момант мы з дзіцем знаходзіліся на першым шэрагу. Убачыўшы
Пасьля таго, што здарылася ў яго назіраецца нэгатыўная рэакцыя на людзей у форме. Калі адзін супрацоўнік міліцыі падбег дапамагчы, сын стаў крычаць: «Не падыходзьце да мяне!»

балён у руках амапаўца, пасьпеў затуліць сына. У вочы газ не трапіў, але твар добра абпаліла. Дзіця ў шоку! Нас даставілі ў мэдпункт, дзе прамылі твар вадой. На працягу гадзіны ўсе прайшло. Але скажыце, як дзіця цяпер зможа хадзіць на футбол? Пасьля таго, што здарылася ў яго назіраецца нэгатыўная рэакцыя на людзей у форме. Калі адзін супрацоўнік міліцыі падбег дапамагчы, сын стаў крычаць: «Не падыходзьце да мяне!» Улічваючы тое, што здарылася, на фанацкі сэктар з дзіцем больш не пайду.
Не ведаю, куды зьвярнуцца, каб атрымаць ацэнку дзеяньням супрацоўніка АМАПу. Хоць выдатна разумею, што ў нашай краіне будзе складана даказаць віну гэтага чалавека. Хто даў яму права ўжываць
За 12 гадоў, што наведваю выязныя матчы, ужо столькі нагледзеўся на самавольства міліцыі, таму ўжо нічому не дзіўлюся.

сьлезацечны газ?! Да таго ж ён выдатна бачыў, што ў першым шэрагу знаходзіцца дзіця. Толькі прапаршчыка Рэцікава Уладзіміра Міхайлавіча гэта не спыніла.
Ён потым мне сказаў: «Калі на мяне бяжыць натоўп, усё роўна, хто там знаходзіцца — дзеці ці жанчыны».
За 12 гадоў, што наведваю выязныя матчы, ужо столькі нагледзеўся на самавольства міліцыі, таму ўжо нічому не дзіўлюся. У Барысаве нават дзіця не выпускалі ў прыбіральню.
Адгаворка простая: «У мяне загад. Мне ўсё роўна — дзіця, жанчына або бабуля».

Футбаліст Міхаіл Афанасьеў: «Не даводзілася сутыкацца з такімі выпадкамі»

Сярод іншых футбалістаў разьдзяліць радасьць ад пераможнага гола ў вароты «Белшыны» хацеў паўабаронца «Дынама» Міхаіл Афанасьеў. Ён падбег да трыбунаў, і разам з прыхільнікамі сталічнай каманды глынуў сьлезацечнага газу.

"Пасьля трэцяга забітага галу мы падбеглі радавацца да нашага
Хоць і няшмат, але газ трапіў мне ў рот — потым дыхалася цяжка.

фан-сэктару. Адзін амапавец ужыў газавы балён. Хоць і няшмат, але газ трапіў мне ў рот — потым дыхалася цяжка. Наколькі ведаю, хлопчыку, які прыехаў на футбол у Бабруйск з бацькам, нават спатрэбілася мэдычная дапамога. Калі шчыра, за ўсю сваю кар’еру не даводзілася сутыкацца з такімі выпадкамі. Не разумею, што страшнага, калі заўзятары радуюцца разам з камандай? Яны ж не выбеглі на поле…"

Прадстаўнік Фэдэрацыі футболу Аляксандр Чэрнік: «Амапавец заслугоўвае пакарання»

Галоўны спэцыяліст упраўленьня па правядзеньні спаборніцтваў АБФФ Аляксандр Чэрнік паабяцаў, што вінаватыя ў інцыдэнце абавязкова будуць пакараныя. Праўда, не адказаў, як і калі.

«Даведаўся пра выпадак у Бабруйску ў панядзелак — непрыемны
Магу сказаць, што дзеяньні супрацоўніка магілёўскага спэцназу зьяўляюцца неправамернымі.

інцыдэнт. На маёй памяці гэта першы такі выпадак. Натуральна, па факце здарэньня будзе праводзіцца расьсьледаваньне як з боку фэдэрацыі, так і з боку міліцыі. Магу сказаць, што дзеяньні супрацоўніка магілёўскага спэцназу зьяўляюцца неправамернымі. Думаю, гэты чалавек будзе прыцягнуты да адказнасьці. Прыняцьце канчатковага рашэньня застаецца за кіраўніцтвам падраздзяленьня, дзе служыць гэты супрацоўнік праваахоўных органаў».

Прадстаўнік міліцыі: «На адрас супрацоўнікаў было сказана нешта абразлівае»

Свая праўда ў магілёўскай міліцыі, якой трэба будзе разабрацца ў тым, што здарылася. Намесьнік начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі Магілёўскага УУС Дзьмітрый Паркоў гэтак пракамэнтаваў тое, што адбылося на стадыёне ў Бабруйску:

«Забіўшы гол, футбалісты менскага «Дынама» падбеглі да гасцявога фанацкага сектару. Заўзятары, у сваю чаргу, рынуліся на поле. Аднаго нават злавілі на бегавой дарожцы. Натуральна, супрацоўнікі міліцыі не пусьцілі фанатаў, вярнуўшы іх на трыбуну. Пасьля гэтага на адрас супрацоўнікаў было выказана нешта абразьлівае.
Goals.by: Сваю незадаволенасць фанаты выказалі да захадаў, прынятых магілёўскім спецназам?
Паркоў: Не гатовы адказаць. Хоць, думаю, пасля. Усё ж такі яны паспрабавалі выбегчы на поле, а іх не пусцілі.
Goals.by: Ніхто не збіраўся выбягаць на поле…
Паркоў: Як мне сказалі, аднаго чалавека затрымалі на бегавой дарожцы. Ён ірвануўся ў кірунку поля.
Goals.by: Чаму ў дачыненні фанатаў быў ужыты слезацечны газ?
Паркоў: Пакуль не гатовы сказаць, так як не ў курсе ўсяго таго, што здарылася.

Goals.by дадае, што магілёўскі спэцназ у гэтым футбольным сэзоне ўжывае спэцсродкі другі раз. На матчы першага туру чэмпіянату краіны паміж «Дняпром» і «Мінскам» супраць прыежджых фанатаў таксама былі прыменены газ і дубінкі.

Відэа з матчу:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG