Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: У Лібіі можа не хапаць прадуктаў


Лібія ў найбліжэйшыя тыдні можа сутыкнуцца з недахопам прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці -- калі ў краіне будзе працягвацца узброены канфлікт.

Пра гэта заявіў у аўторак гуманітарны каардынатар ААН па Лібіі Панос Мумцыс, параўнаўшы сытуацыю з харчаваньнем у краіне з "бомбай з гадзіннікавым мэханізмам".

Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі Джейкоб Зума, які напярэдадні правёў у Трыпалі перамовы з лібійскім лідэрам Муамарам Кадафі, заявіў, што ўлады гатовыя да перамоваў з паўстанцамі. Сам Кадафі ў ходзе перамоваў, аднак, падкрэсьліў, што ня мае намеру пакідаць Лівію. На зыходзе Муамара Кадафі, на якога ўскладаюць адказнасьць за гібель мірных грамадзян, настойвае міжнародная супольнасьць і лібійскія паўстанцы.
XS
SM
MD
LG