Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждоўг Беларусі на 1 траўня 2011 году склаў больш за 42 трыльёны рублёў, што на 11,3% больш у параўнаньні з 1 студзеня 2011 году.

Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 мая 2011 году склаў 10 мільярдаў 825 мільёнаў 800 тысяч даляраў, за 4 месяцы ён вырас на 11,8%. Доля зьнешняй запазычанасьці ў складзе сукупнага дзярждоўгу на 1 траўня склала 76,4% супраць 75,8% на пачатак году. У складзе зьнешняга дзярждоўгу асноўны аб'ём прыпадае на крэдыты МВФ, дзяржкрэдыты Расеі, эўрабонды.

На 2011 год законам аб бюджэце ліміт зьнешняга дзярждоўгу вызначаны ў межах 13 млрд. даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG