Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэляцыя Младзіча адхіленая


Суд у Бялградзе адхіліў апэляцыю, пададзеную адвакатам былога камандуючага арміяй басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча на прынятае раней рашэньне аб яго выдачы Гааскаму трыбуналу.

Цяпер рашэньне аб экстрадыцыі Младзіча павінен пацьвердзіць міністар юстыцыі Сэрбіі. Паводле прадстаўнікоў сэрбскага суду і пракуратуры, Младзіч можа быць выдадзены ў Гаагу ўжо сёньня. Сваякі і абарона генэрала заяўляюць, што стан здароўя 69-гадовага Младзіча не дазваляе яму паўстаць перад судом.

Міжнароднае правасудзьдзе абвінавачвае Ратка Младзіча ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці падчас вайны ў Босьніі ў 90-я гады.
XS
SM
MD
LG