Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы разьвітваюцца зь «мірным атамам»


Нэкарвэстгайм - адна зь нямецкіх АЭС

Нэкарвэстгайм - адна зь нямецкіх АЭС

Нямеччына стане першай бязьядзернай буйной прамысловай дзяржавай ў Эўропе. 30 траўня кабінэт міністраў пасьля працяглай дыскусіі прыняў рашэньне паступова закрыць усе атамныя станцыі краіны да 2022-га году.

Цяпер у Нямеччыне – 17 атамных станцый, на долю якіх прыходзіцца 23 працэнты вытворчасьці электраэнэргіі. Хваля пратэстаў супраць так званага мірнага атаму нарастала ў Нямеччыне пасьля аварыі на японскай Фукусіме. Неўзабаве пасьля японскай катастрофы Нямеччына вырашыла часова прыпыніць 8 сваіх самых старых рэактараў – цяпер ясна, што яны будуць спыненыя назаўсёды. Як паведаміў міністар навакольнага асяродзьдзя Норбэрт Ротэнген, да 2021 году будуць спыненыя яшчэ шэсьць рэактараў, а да 2022 году закрыюцца яшчэ тры, самыя новыя рэактары.

Вось што заявіла ўчора канцлерка Ангела Мэркель: “Крок за крокам, мы
Гэты шлях -- вялікі выклік для Нямеччыны, але ён таксама азначае вялікія магчымасьці для будучых пакаленьняў.

будзем адмаўляцца ад ядзернай энэргіі да канца 2022 году. Гэты шлях -- вялікі выклік для Нямеччыны, але ён таксама азначае вялікія магчымасьці для будучых пакаленьняў.”

Учора Мэркель атрымала даклад спэцыяльнай экспэртнай камісіі, якая на ініцыятыву ўраду распрацавала рэкамэндацыі наконт далейшага лёсу нямецкіх АЭС. Камісія брала пад увагу ня толькі тое, што гэтая краіна разьмешчаная ў сэйсьмічна бясьпечнай зоне Эўропы, але і тое, што ніводная зь нямецкіх станцый не абароненая, напрыклад, ад падзеньня самалёта ці тое, што сыстэма ахалоджваньня многіх нямецкіх станцый ня мае шматступеньчатай абароны.

Мэркель таксама абвясьціла, што ў краіне будзе пабудаваная абсалютна новая архітэктура энэргазабесьпячэньня: “Мы лічым, што наша краіна можа стаць лідэрам у стварэньні аднаўляльных крыніц энергіі, і як першая буйная прамысловая нацыя, мы можам прынесьці паварот да высокаэфэктыўных і аднаўляльных крыніц энэргіі з усімі магчымасьцямі для экспарту, разьвіцьця і тэхналёгій і адпаведна, стварэньня працоўных месцаў ".

З другога боку, як адзначае аглядальнік Радыё Свабода Яфім Фіштэйн, перад Нямеччынай паўстануць далейшыя праблемы, у тым ліку праблема лімітаў на выкіды вуглякіслага газу, якія цяпер будзе цяжка датрымаць.
Паціраюць рукі буйныя вытворцы атамнай энэргіі, прадчуваючы радыкальны рост паставак у Нямеччыну

Вось якія наступствы прадбачыць Яфім Фіштэйн у энэргетычнай палітыцы суседніх эўрапейскіх дзяржаваў: “Паціраюць рукі буйныя вытворцы атамнай энэргіі, прадчуваючы радыкальны рост паставак у Нямеччыну. Гэта, у першую чаргу, суседняя Францыя, якая практычна ўсю сваю энэргетыку пабудавала на ядры, і Чэхія, якая ўжо сёньня нажываецца на антыатамных настроях аўстрыйцаў і якая зь нецярпеньнем чакае канца гэтай галіны ў заходніх суседзяў”.

Энэргетычныя канцэрны Нямеччыны пакуль стрымана ўспрынялі навіну пра канец ядзернай энэргетыкі. Дарэчы, яшчэ летась атамнае лобі дабілася зьмены закону, якая прадугледжвала падаўжэньне тэрміну эксплюатацыі атамных электрастанцый і пасьля 2022 году. Мараторый на гэты закон урад Нямеччыны прыняў у сакавіку сёлета пад ціскам грамадзкасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG