Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні затрыманы падазраваны ў забойстве Паліткоўскай


У Чачні затрыманы галоўны падазраваны ў забойстве журналісткі "Новой газеты» Ганны Паліткоўскай Рустам Махмудаў.

Аб гэтым журналістам паведаміў сёньня адвакат затрыманага Мурад Мусаеў. Паводле вэрсіі сьледзтва, Махмудаў быў выканаўцам забойства журналісткі. Аглядальнік "Новай газеты" Ганна Паліткоўская была забітая ў Маскве, каля свайго дома на Лясной вуліцы, 7 кастрычніка 2006 года. У якасьці асноўнай разглядаецца вэрсія, зьвязаная з яе прафэсійнай дзейнасьцю.
XS
SM
MD
LG