Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва: падазраваныя ў тэракце ладзілі выбухі з 2000-га


Сьледзтва ўстанавіла датычнасьць абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро да 14 злачынстваў, учыненых імі з 2000 па 2011 год.

Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед:

"Намі выяўлена, што абвінавачваныя пачалі сваю злачынную дзейнасьць з 2000 году. Гэта значыць, на працягу больш як 10 гадоў яны зьдзяйсьнялі свае злачынныя дзеяньні ў адным зь мікрараёнаў Віцебску, у асноўным з ужываньнем самаробных выбуховых прылад. Устаноўлена 14 фактаў злачынстваў за пэрыяд з 2000 па 2011 год", — цытуе намесьніка генпракурора Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG