Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За відэа з мэтро могуць "паляцець пагоны"


Вядзецца расьсьледаваньне па факце пранікненьня ноччу ў Менскі мэтрапалітэн групы маладых людзей. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка сёньня на нарадзе аб расьсьледаваньні абставінаў выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Менскага мэтро.

Паводле Лукашэнкі, яму далажылі аб відэароліку, які нядаўна зьявіўся ў Інтэрнэце. На гэтым відэароліку відаць, як група маладых людзей ноччу бесперашкодна пракралася ў метрапалітэн. "Яны з хлопцамі праніклі ноччу ў мэтрапалітэн і здымалі гэта ўсё на відэа. Выклалі гэта ў Інтэрнэт: глядзіце - вось як працуе наша міліцыя і ўсе іншыя на чале з [дзяржсакратаром Рады бясьпекі Леанідам] Мальцавым, як яны забясьпечваюць выкананьне даручэньняў прэзыдэнта", - сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў: "Я нікога пакуль не папракаю і папракаць не буду. Калі гэтыя факты пацвердзяцца - заўтра без пагонаў застанецеся".

Глядзець відэа (асьцярожна, нецэнзурная лексіка!)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG