Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух газу на Фукусіме


На японскай атамнай электрастанцыі "Фукусіма", якая сур'ёзна пацярпела ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка, адбыўся выбух.

Паводле паведамленьня апэратару АЭС, кампаніі TEPCO, побач з чацьвёртым рэактарам выбухнуў рэзэрвуар з газам. Пацярпелых няма, новых выкідаў радыяцыі не зафіксавана.У аўторак на АЭС была таксама выяўлена выцечка нафты ў акіян. Паведамляецца, што яе удалося ліквідаваць.

На станцыі з-за адмовы сыстэмы ахаладжэньня рэактараў пасьля землятрусу адбылося разбурэньне паліўных стрыжняў трох рэактараў, што прывяло да выкіду радыяцыі ў навакольнае асяродзьдзе.
XS
SM
MD
LG