Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля арышту Някляева ўразілі кошты на рынку


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" правялі 31 траўня на Чэрвеньскім рынку Менску акцыю супраць росту цэнаў.

У рамках акцыі лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў паспрабаваў купіць месячны набор прадуктаў у рамках бюджэту пражытачнага мінімуму. Перад пачаткам закупак ён адзначыў, што бюджэт пражытачнага мінімуму цяпер складае 343 тысяч 260 рублёў. Пры гэтым, па разьліках ураду, на ежу траціцца 57% ад гэтай сумы, гэта значыць 195 тысяч рублёў.

Праходзячы па рынку, Някляеў купіў паўтары палкі каўбасы, па паўкілё грудзінкі і паляндвіцы, сыру і тварагу, памідоры, агуркі, зеляніну, капусту, пасьля чаго ў яго засталося 120 тысяч рублёў.

Някляеў адзначыў, што ўжо даўно не хадзіў па рынку, бо знаходзіўся пад арыштам. Цяперашнія кошты яго вельмі ўразілі. "Фактычна, калі б я купіў яшчэ і мяса, у мяне б ад бюджэту пражытачнага мінімуму нічога не засталося", — сказаў Някляеў.

Ён паведаміў, што сёньняшняй акцыяй кампанія "Гавары праўду!" пачала праект "100 пытаньняў ураду":

"У выніку гэтай акцыі мы маем намер сфармуляваць першае пытаньне: чаму такімі тэмпамі ў Беларусі растуць кошты?", — заявіў палітык.

Адміністрацыя рынку спрабавала перашкаджаць журналістам, якія праводзілі фота- і відэаздымку акцыі, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG