Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКБ мінімізуе ўплыў рэвалюцый у Паўночнай Афрыцы?


Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў, што на сёньняшнім пасяджэньні ў рамках АДКБ абмяркоўвалася сытуацыя "як у зоне адказнасьці гэтай арганізацыі, так і вакол зоны".

Спадар Мартынаў пасьля паседжаньняў Рады міністраў замежных спраў дзяржаў АДКБ у вузкім і ў пашыраным складзе заявіў журналістам:

"Сытуацыя на зьнешняй прасторы досыць ускладненая ў сувязі зь нядаўнім эканамічным крызісам, а таксама з падзеямі ў Паўночнай Афрыцы. АДКБ неабходна мінімізаваць уплыў наступстваў гэтых падзей".

У часе пасяджэньня, паводле спадара Мартынава, абмяркоўвалася пытаньне фармаваньня міратворчых сіл АДКБ, але "на парадку дня пытаньне аб іх выкарыстаньні сёньня не стаіць".
XS
SM
MD
LG