Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: Расея не задумвае "бандыцкай" прыватызацыі


Аляксандар Сурыкаў

Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў запэўнівае, што расейскі бізнэс зацікаўлены ва ўдзеле ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі.

"Нічога бандыцкага і пачварнага ніхто не задумвае, калі ёсьць жаданьне беларускага боку", — заявіў журналістам Сурыкаў.

Ён таксама паведаміў, што рашэньне аб выдзяленьні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС будзе прынятае бліжэйшым часам:

"Рада Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС 4 чэрвеня ў Кіеве будзе прымаць рашэньне аб канкрэтнай выдачы крэдыту, тады будзе падпісана крэдытная дамова. Я думаю, што гэта ўжо справа блізкай будучыні", — сказаў А. Сурыкаў журналістам у аўторак у Менску.

Паводле Інтэрфаксу, магчымы крэдыт Беларусі з боку ЭўрАзЭС складзе 1,2 млрд. даляраў, першы транш — 800 млн., зь іх 75% ад РФ. Пра гэта агенцтву заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Дзянісаў. Раней гаворка ішла пра 3 мільярды даляраў крэдыту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG