Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загадам Міністэрства юстыцыі прадугледжана правесьці пазачарговую атэстацыю адвакатаў абласных (і менскай гарадзкой) калегій адвакатаў з 15 чэрвеня па 15 верасьня 2011 году.

Робіцца гэта "ў мэтах павышэньня адказнасьці адвакатаў за выкананьне дзяржаўных функцый па забесьпячэньні правоў і свабод фізычных і юрыдычных асоб, якаснага выкананьня прафэсійных абавязкаў па аказаньні кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі", — гаворыцца ў загадзе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

23 сакавіка Мін'юст папярэдзіў "асобных службовых асоб прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў аб магчымасьці прымяненьня да іх мер дысцыплінарнага і адміністрацыйнага характару ў выпадку "працягу палітыкі канфрантацыі" і "палітызаванасьці пытаньняў спыненьня дзеяньня ліцэнзій" членаў калегіі.

17 лютага Мін'юст пазбавіў ліцэнзій чатырох адвакатаў: Алега Агеева, Тацьцяну Агееву, Уладзіміра Тоўсьціка і Тамару Гараеву, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. 3 сакавіка з складу МГКА быў выключаны адвакат Павел Сапелка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG