Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорднае падзеньне вытворчасьці аўто ў Японіі


Вытворчасьць і экспарт аўтамабіляў у Японіі зазналі рэкорднае падзеньне ў красавіку ў выніку наступстваў землятрусу і цунамі 11 сакавіка.

Японская асацыяцыя аўтамабільных вытворцаў паведаміла, што агульнае падзеньне вытворчасьці аўтамабіляў, грузавікоў і аўтобусаў склала 60 працэнтаў у параўнаньні з красавіком мінулага году. Экспарт аўтапрадукцыі з Японіі ўпаў на 67,8 працэнтаў. Многія пастаўшчыкі дэталяў знаходзяцца ў паўночна-ўсходнім рэгіёне, які найбольш пацярпеў ад прыроднай катастрофы.
XS
SM
MD
LG