Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Младзіча могуць выдаць ужо сёньня


Сэрбія ўжо сёньня можа выдаць Гааскаму трыбуналу Ратка Младзіча. Пра гэта паведаміў журналістам неназваны прадстаўнік сэрбскага суду. Сёньня суд павінен разгледзець апэляцыю адваката Младзіча на раней прынятае рашэньне аб выдачы. Хутчэй за ўсё, апэляцыйная скарга будзе адхіленая.

Сваякі і абарона Младзіча заяўляюць, што стан здароўя 69-гадовага генэрала не дазваляе яму паўстаць перад судом. Міжнароднае правасудзьдзе абвінавачвае былога камандуючага арміяй басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці падчас вайны ў Босьніі ў 90-я гады.
XS
SM
MD
LG