Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў сустрэнецца з Лукашэнкам. Але не сам-насам


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Менск для ўдзелу ў пасяджэньні міністраў замежных спраў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

Міністры разгледзяць плян кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў – сябраў АДКБ па пытаньнях зьнешняй палітыкі, бясьпекі і абароны на другое паўгодзьдзе 2011 года – першае паўгодзьдзе 2012 года. Паседжаньне пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Міністры разам з генсакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам пасьля пасяджэньня сустрэнуцца з А. Лукашэнкам.

Раней апошні крытычна ацаніў выказваньні Лаўрова аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі:

"Ціск ідзе з усіх бакоў, раптам задэмакратызавалася кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі. Заявы чую Лаўрова аб захаваньні ці то правоў чалавека, ці то дэмакратыі. Сяджу і думаю: хто б казаў…"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG