Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне парушана замірэньне


У Емэне парушана замірэньне, заключанае на мінулым тыдні паміж сіламі, ляяльнымі прэзыдэнту Алі Абдалу Салеху і прадстаўнікамі ўплывовага мясцовага племя Хашыд. Паступаюць паведамленьні аб новых баях у сталіцы Емэна Сане. Паведамляецца, што сёньня раніцай у емэнскай сталіцы было чуваць страляніну, адбылося некалькі выбухаў.

Учора урадавыя сілы нанесьлі паветраныя удары па прыгарадах Зінджыбару на поўдні краіны, кантроль над якім усталявалі прыхільнікі радыкальных ісламістаў. За апошнія дні ў баях за горад загінулі прыкладна 30 чалавек.

Народныя хваляваньні ў Емэне з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Салеха пачаліся каля чатырох месяцаў таму. З тых часоў загінулі ня менш за 320 чалавек.
XS
SM
MD
LG