Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Coca-Cola і Adidas занепакоеныя скандаламі вакол ФІФА


Кампаніі Coca-Cola і Adidas выказалі занепакоенасьць у сувязі з карупцыйнымі скандаламі вакол Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА). Coca-Cola і Adidas зьяўляюцца галоўнымі спонсарамі ФІФА.

Прэзыдэнт ФІФА Ёзэф Блаттэр заявіў, што апошнія карупцыйныя скандалы моцна адбіліся на іміджу арганізацыі.

У сераду Блаттэр будзе пераабраны на пасаду кіраўніка ФІФА. Кандыдатура ягонага суперніка, грамадзяніна Катару Мухамэда Бін Хамама была адкліканая пасьля таго, як камісія ФІФА ў справе этыкі пачала расьследаваньні ў сувязі з падозраньнем у злоўжываньні ім службовым становішчам.
XS
SM
MD
LG